ГУО «Берёзовская детская школа искусств»
Народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Прынямонцы» свае існаванне пачаў у 1981 годзе як інструметальны ансамбль выкладчыкаў Бярозаўскай музычнай школы под кіраўніцтвам Вяславы Сычэўскай з мэтай падтрымання і ўдасканалення выканаўчага ўзроўню, творчай і канцэртнай дзейнасці, рэкламы школы.
З цягам часу расшыраўся рэпертуар, з адкрыццём харавога аддзялення інструментальны жанр дапоўніўся вакальным, дзякуючы чаму канцэртныя праграмы сталі больш разнастайнымі.
З першых дзен заснавання быў абраны мастацкі накірунак калектыва: беларускае музычнае мастацтва. У рэпертуары інструментальныя п’есы Дз. Смольскага, Г. Суруса, І. Лучанка, беларускія народныя песні, танцы ў асабістай апрацоўцы, творы з рэпертуару «Сяброў», «Сваякоў», «Бяседы» і іншых знакамітых калектываў.
Па рашэнню калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30.09.1999 №7, п.9 ансамблю беларускай музыкі і песні «Прынямонцы» прысвоена найменне «народны» і паэтапна ўдасканальваецца матэрыяльная база: сцэнічныя касцюмы, абутак, гука-ўзмацняльная апаратура.
У склад аркестровай групы ўваходзяць два баяны, скрыпка, цымбалы, бас-гітара, ударная ўстаноўка. Вакальную групу прадстаўляюць чатыры вакалісты.
Змена месца жыхарства супрацоўнікаў школы адмоўна ўздзейнічае на расшырэнне новага рэпертуару, тым не менш кожны ўдзельнік праяўляе асабістую адказнасць і заклапочанасць у калектыве.
Шматгадовы плен і самаадданасць унеслі Шапуцька Іван, Чарнавус Антаніна, Марцуль Наталля, Шынкарэнка Елізавета. Саліст-вакаліст Уладзіслаў Сычэўскі папоўніў канцэртны рэпертуар аўтарскімі творамі ў колькасці 7 песен, якія знаходзяць пазітыўны водгук у слухачоў. Сення «Прынямонцы» — сапраўдны прапагандыст беларускага музычнага мастацтва з мнагалікім канцэртным рэпертуарам,16 аўтарскіх твораў — з патрыятычнай тэматыкай.
Апрацоўка і інструментоўка ўсяго музычнага матэрыялу належыць мастацкаму кіраўніку Вяславе Сычэўскай, дзе партыі вылучаюцца насычанасцю гармоніі і віртуёзнасцю меладычных ліній.
Калектыў мае вялікую гастрольную біяграфію ў бліжнім і дальнім зарубежжы. Удзельнік гарадскіх, раённых і абласных культурна-масавых мерапрыемстваў. Лаўрэат VII і VIII абласнога конкурса «Зайграйце, музыкі», неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі і дыпломамі за актыўную канцэртную дзейнасць, дыпламант Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур, XXIII фестываля «Артыстычныя сустрэчы Гродна-Беласток», абласнога конкурса «Дзень беларускай пісьменнасці»,г. Слонім.
У2021 годзе адзначыў 40-годдзе з дня заснавання.
Кожны удзельнік калектыва заслугоўвае вялікай пашаны за асабісты ўклад у існаванні на працягу многіх гадоў, за самаадданасць музычнай творчасці і свой выканаўчы ўзровень.
Контакты
Беларусь, Гродненская область, Лидский район, г. Берёзовка,
ул. Ленина, 3а
☎️8(01545)42176
📧bdshi@oklida.by